Kruhlaja Square. Val Klement
Товар
Характеристики
Описание
"Гэты раман — нязьменна дасьціпны, вельмі асацыятыўны, з элемэнтамі антыўтопіі, вясёлы і гаркаваты, саркастычны і часам цынічны, прасякнуты гумарам, іроніяй і, што самае галоўнае, самаіроніяй, якая ёсьць найлепшым сродкам самаабароны, — не дазволіць вам засумаваць. А як вядома, няхай жыве любы жанр, апрача сумнага!" Уладзімер Арлоў
Вал Клемэнт нарадзіўся пад псэўданімам Васіль Еўдакімаў у 1957 годзе ў Менску ў сям'і выкладчыкаў ВНУ. Пасрэдна вучыўся ў школе, займаўся плаваньнем, а ў вольныя хвіліны пасьвіў аблокі.
Пасьля сканчэньня школы паступіў на юрыдычны факультэт БДУ, дзе вывучаў гісторыю КПСС, марксізм-ленінізм, калгаснае права ды іншыя карысныя навукі.
Атрымаўшы вышэйшую адукацыю, па разьмеркаваньні трапіў на працу ў органы пракуратуры гораду Менску. Праз пэўны час аўтар з палёгкаю разьвітаўся з пракуратурай, а пракуратура з палёгкаю разьвіталася з аўтарам.
Зь сьвету правапарушальнікаў і праваахоўнікаў Вал Клемэнт вярнуўся ў храм адукацыі і выхаваньня, паступіўшы ў асьпірантуру пры БДУ. Абараніў дысэртацыю на званьне кандыдата юрыдычных навук і ўладкаваўся выкладчыкам на родны юрфак. У 1990 годзе быў запрошаны на працу ў адну зь вядучых юрыдычных фірмаў Вялікай Брытаніі ды пераехаў у Англію, што дало яму магчымасьць набыць досьвед заходняй юрыдычнай практыкі, вывучыць беларускую мову і паглядзець іншы, незнаёмы сьвет. Гэты сьвет ён глядзіць і дагэтуль. Жыве ў Лёндане.
Ta powieść – niezmiennie humorystyczna, mocno asocjacyjna, z elementami antyutopii, zabawna i nieco gorzka, sarkastyczna, a czasem cyniczna, przesiąknięta humorem, ironią i, co najważniejsze, samoironią, która jest najlepszym środkiem samoobrony – nie pozwoli na bycie smutnym. A jak wiadomo, niech żyje każdy gatunek literacki, byle nie ten smutny!Uladzimir Arlou
Гарантии
Гарантии
Мы работаем по договору оферты и предоставляем все необходимые документы.
Лёгкий возврат
Если товар не подошёл или не соответсвует описанию, мы поможем вернуть его.
Безопасная оплата
Банковской картой, электронными деньгами, наличными в офисе или на расчётный счёт.